Кусянков Н.С.

Хмель каля вольхi (на белорусском языке) Чытачу, які цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай, добра вядомы раманы Міколы Кусянкова «Явар з калінаю» і «Арляк і зязюля» (у свой час яны былі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь). Толькі што выдадзены асобнай кнігай працяг гэтай дылогіі, якая зараз ператвараецца ў трылогію пра сям’ю лесніка Гаркушы. У новым рамане галоўная лінія расповеду ідзе пра лес унука старога Гаркушы — Валянціна, зусім маладога чалавека. Падзеі адбываюцца ў другой палове 1980-х гадоў. Ідзе перабудовачны час. Але, на шчасце, у мастацкім палатне твора няма пустой рыторыкі, звязанай з памятнымі многім падзеямі грамадскага і палітычнага жыцця. Затое есць звыклае жыцце, пячатку на якое накладваюць чарнобыльская трагедыя і блізкія адгалоскі вайны ў Афганістане. Героі Міколы Кусянкова праходзяць праз свае пакутлівыя выпрабаванні, шукаюць правільных і маральных з іх пункту гледжання сцежак-дарожак. Подробнее

Книги

Фантастика

Детектив

Кулинария

Детская литература

Художественная литература

Юмор. Комиксы.

Семья